| ДДТ |
[Nov. 9th, 2009|05:32 pm] |
|
Прывітанне ўсім аматарам творчасці Дома Дзіцячай Творчасці! Заўтра ў іх канцэрт і адна мая знаёмая не можа пайсці. прадае квіток за 75 тбр. з месцам у залі. кажа, што гатова скінуць кошт. тэльце мне 7040018 ці адразу ёй - 5759745 (Іна) |
|
|
| Аўтаспынам па Прыбалтыцы |
[Sep. 18th, 2009|01:29 pm] |
jaszcze adzin kavalak zgadak pra zhnivenski travelling
Латышы: прыемныя ў хаце, канфліктныя знадворку Да Рыгі давозіў рускі дальнабойшчык, жыхар Латвіі. Калі першы сустрэты жыхар краіны пачынае скардзіцца на безгарошоўе і безпрацоўе, нацыяналізм і бяздзейснасць новай улады – усё, з чым пастаянна асацыююць Латвію нашыя БТ і Дзяржрадыё – міжволі насцярожваешся. Але ўсё выдатна, мяне сустракаюць вострыя шпілі ганзейскага горада на Дзвіне, сапраўдны сярэднявечны абрыс, папрыгажэй за нямецкія лініі! Начлег у знаёмых-маіх-знаёмых у старым доме непадалёк ад Домскага сабору. Ваў! Дзякуй этнаўцы Тоні за “ўпіску” (хто падкажа беларускі адпаведнік?:). Вельмі спадабалася, як латышы ўдала абыгрываюць кватэрную прастору. Адна са сценаў кватэры – сумежная са старажытным манастыром, сярэднявечная муроўка. Атынкоўваць не сталі. І вось вы можаце спаць каля гэтай хай сабе крыху пыльнай старой цэглы пад драўлянай бэлькай. Не хапае толькі скуркі мядзведзя пад ногі і фрэсак над галавой. Іншы, зусім маленькі пакой з дапамогай творчай фантазіі і фанеры падзяляецца гарызантальна на дзве часткі: на версе – ложак, унізе – прастора для кампутара і інш. Глухі замкнёны дворык, агульны з суседзямі, куды вядзе кватэрнае вакно, ператвараецца ва ўтульную тэрасу са столікам і крэселкамі. Падобныя “гульні з прасторай” бачыў таксама ў Вільні. Людзі не спыняюцца на захаванні старога, а творча абыгрываюць яго дзеля сучасных патрэбаў. Умеюць вынайсці прыемнасць у жыцці! Яшчэ здзівіла, што замест ванны – душ і маленькая саўна. Па словах гаспадыні, гэта масава распаўсюджана ў Латвіі. Вуліцы Рыгі. Сустракаеш рускамоўных інтэлігентаў, што зусім не характэрна для Вільні. Увогуле, руска-латышскае супрацьстаянне – рэальная праблема Латвіі. Грамадства падзелена сцяной непаразумення. Рускія крыўдзяцца, латышы радыкаляць. Калі выслухоўваеш рускага – разумееш, пагаджаешся. Калі размаўляеш з латышом, даведваешся аб тым як праводзілася русіфікацыя, планавае засяленне Латвіі рускімі, - цяжка не абурыцца. Але ці выпраўляюцца такія праблемы хутка? Адным указам? Жэстам? Як і эстонцы, латышы, на мой погляд, хочуць менавіта гэтага – выправіць усе наступствы мінулага хутка, ураз. Маючы права, яны “рэжуць па-жывому” і гэтым моцна правакуюць рускіх. Прадметам абурэння з’яўляецца т.зв. “Музэй акупацыі 1941-1991.” Гэта новы музэй, у самым цэнтры Рыгі, бясплатны, фоткай колькі хош. Відаць, гэта захад латышскіх уладаў, каб патлумачыць замежнікам сваю пазіцыю адносна рускіх. Што сказаць, выдатная падборка дакументаў, уражвае і кранае, бясчынствы сталінскіх часоў, лагеры, КДБ і г.д. Асноўная ідэя музея: для латышоў не было розніцы, якая ўлада прыйшла. І фашысты, і саветы былі акупантамі. Паміж радкоў чытался, што савецкая ўлада прынесла латышам значна больш гора, разбурэння, чым немцы, якія давалі волю нацыянальнаму руху. Але ніякіх “знакаў прыхільнасці” ці апраўдання фашыстаў я не ўбачыў у гэтым музеі. Не спадабаўся стэнд пра “парашу”, паводле якога гэта быццам бы вынаходніцтва рускіх. У розных кутках музея размешчаны шахматы, зробленыя зняволенымі сталінскіх лагероў. Фігуркі ў выглядзе канваіраў, вайскоўцаў, ладдзя – назіральная ГУЛагаўская вышка. Латвія – як маленькі народ - аказаўся прадметам шахматнай гульні двух надта амбіцыйных таварышаў. Зайздросцяць беларусам Чым яшчэ запомнілася Латвія? Грашыма. Не разумею, чаму ў даволі небагатай краіны такаія дарагія грошы? 1 лат роўны прыкладна 1,7 еўра. Адпаведна усе латышскія санцімы-манеткі набываюць неверагодна вялікую каштоўнасць у вашых кішэнях. Славянская душа, што звыклася шчодра сыпаць капейкамі не можа змірыцца з такой неабходнасцю ашчаднага стаўлення да дробязі. Ды тут яшчэ латышскія кошты… Латвія – вельмі дарагая краіна. Увогуле, гэта краіна – другая ў Еўропе, што найбольш пацярпела ад рызісу. Ніводзін знаёмец не абмінуў мне сказаць пра гэта. Кожнага, каго сустрэў, гэта кранула за жывое. Бо Латвія, як паведаміла знаёмая, - “краіна эмбрыён”, з вялікай галавой – Рыгай, што жыве ад паслугаў, і без вялікага сектара ўласнай вытворчасці. Менавіта з-за яго латышы нам і зайздросцяць зараз. Гэта мне паведаміла дзяўчына, уладальніца музычнага бара ў цэнтры Рыгі (ёй няма 30). Яна сказала, што многія ў яе ўзросце бяруць крэдыт і пачынаюць сваю справу прыкладна такога ж кшталту. Бар, дзе граюць музыку, якая табе падабаецца, бар, аформлены па тваім гусце… У Латвіі здзейсніць сваю мару прасцей чым у нас. У якасці адукацыйнай праграмы я наведаў музей гісторыі Рыгі і мараходства. Ну, зразумела, на стэндах пазначана, што першыя паселішчы ў раёне Рыгі былі латышскімі этнічна, а немцы з’явіліся пазней. Так, усё так, ды і латышы потым сяліліся побач з немцамі ў гарадскіх дамах, але “нямецкае” адчуванне ад гораду не пакідае вас ні на секунду, калі вы блукаеце па старых рыжскіх вулачках. Мяне ўразіла адна кавярня, зробленая ў аўтэнтычных сутарэннях нямецкай піўніцы 13 ст. Там-сям засталіся фрэскі. Як вы разумееце, сучасным дызайнерам для стварэння атмасферы там амаль не было чаго дадаць. Тарту: студэнцкі “парадыз” Цяжкі спын Рыга-Тарту. Як паведамілі пазней тартускія спыняры, трэба ездзіць не наўпрост, а праз Пярну. Нашмат хутчэй, хоць з вялікім гакам. Праязджаючы па Латвіі, аглядаючы цудоўныя краявіды і слухаючы расповеды вадзіцеля-дзяўчыны, якая жыве на беразе мора, разумееш, што Латвіі ты амаль не бачыў. Рыга – гэта хіба толькі траціна. Але вось, праз цяжкі і адначасова неверагодны начны спын, Тарту сустракае меднай свіннёй-манументам у цэнтры на месцы старога рынку. Патлумачце мне: чаму ўдзень, калі светла, машынаў пастаянная плынь, на выездзе з горада, ніхто не спыніцца напрацягу трох гадзінаў, а каля запраўкі ўночы спыняецца ледзь не кожная? Ну ды ладна. Тарту. Быве, што ўпіска нармальная. Бывае, “не зусім”. Але Тарту адкрыў для мяне ўпіску “хіба такое бывае?”. Рамантыкі з тартускага геафака, самі спыняры, сустрэлі на роварах, пасадзілі на багажнік (узгадваеце дзяцінства?), адвезлі ў каюту старажытнай ладдзі на начлег, накармілі-напаілі і адправілі назаўтра ў падарожжа па Чудскім возеры ў хаўрусе з групай турыстаў і эстонскім традыцыйным музыкам… Сама ладдзя – прыклад, як мара энтузіяста можа рэалізавацца ў паспяховы праект, асветніцкі і прыбытковы адначасова. Ладдзя “Jymmu”, зробленая як рэканструкцыя старых эстонскіх караблёў, гарманічна спалучае ў сабе камфорт, неабходны сучаснаму турысту і старажытныя элементы. У вольны ад турыстычных заказаў час ладдзя курсуе па эстонскіх вёсках з майстар-класамі па старадаўніх рамёствах, асветніцкімі гістарычнымі фільмамі. Тарту – студэнцкі гарадок. Ледзь не палова жыхароў – студэнты. Яны ж здымаюць там кватэры і ўтвараюць найутульнейшыя для валацужнай хіпанскай душы месцы на зямлі! Тартускі універсітэт з яго найстарэйшымі традыцыямі, выхаваў не толькі добрых навукоўцаў, але і сфармаваў добрыя традыцыі студэнцкага жыцця. Прыкладам таму – клуб “Геніяльнасці”, які нагадвае кватэру для сваіх, з утульнымі канап мі, кніжнымі паліцамі, дзе стаяць кнігі тваёй супольнасці, крамай дыскаў з музыкай, якую слухаюць у гэтай супольнасці. Тутсама барчык, на другім паверсе – свойская дыскатэка. Часам тут ладзяцца прагляды фільмаў, тэатральныя пастаноўкі студэнцкага тэатра з абмеркаваннем. Працуе гэта ўсё за 12-ю. У гэтым каля-універсітэцкім, забаўляльна-інтэлуктуальным клубе атмасфера “для сваіх”, але без перашкоды далучыцца і пазнаёміцца, - відаць яна і нараджае “геніяльнасці”, якімі славіцца Тартускі універсітэт. Сапраўды, ідучы па гарадку, паўсюдна заўважаеш імёнаў славуітых навукоўцаў, якія ў цябе на слыху: Струвэ, Лотман, Пірагоў… Дарэчы, Юрыя Лотмана тут ведаюць усе, хоць і не ведаюць чым ён увогуле займаўся. Помнік яму – семіётыка чыстай вады: твар навукоўца памерам у некалькі метраў выраблены з хаатычна пераплеценых металічных трубак, якія адначасова з’яўляюцца фантанам. Эстонцы і еўрапейцы Самі эстонцы – блакітнавокія бландзіны. Вось дзе сапраўды арыйскія карані! У Латвіі людзі гавораць: “вось там, на Захадзе, а вось у нас, у Латвіі…” А эстонацаў у Латвіі лічаць ужо еўрапейцамі-скандынавамі. Цікава, але эстонцы сябе таксама прылічаюць да тых, хто паміж еўрапейскай Скандынавіяй і Усходняй Масквой… І крыху камплексуюць перад фінамі, з якімі маюць падобную мову і культуру, але жывуць папрасцей. А фіны ў сваю чаргу камплексуюць перад шведамі, бо не мелі свайго каралеўства, заўжды былі простым, пераважна сялянскім народам (і ў гэтым сваім пачуцці падобныя да беларусаў, нягледзячы на нашае “шляхетнае” мінулае часоў ВКЛ). Цікава, перад кім камплексуюць шведы? На кім сканчаецца гатая лінія “ад сціпласці да раскошы”, “ад прастаты да складанасці”? Толькі чуў, што шведы, найьбагацейшая сёння нацыя, як эканамічна, так і ў сэнсе “каралеўскай” гісторыі, адчуваюць сябе сціпла перад датчанамі… Тарту – пераважна драўляны гарадок. Ці бачылі у Мінску драўляныя баракі сталінскіх часоў, двухпавярховыя? Знешне вельмі нагадвае. І такія дамкі сустракаюцца і ў Латвіі, і ў Эстоніі, і ў Фінляндыі, у сталіцах і маленькіх гарадках. Гэтую мясцовую традыцыю будаўніцтва багатых на лес краінаў не змаглі выцесніць нямецкія камяніцы Рыгі і Таліна. Талін. Шпілі, вулачкі, вежы, брук ідэальна стасуюцца з вашымі ідэалізавана-рамантычнымі ўяўленнямі пра сярэднявечны горад. Магчыма, гэты архетып закладзены на падсвядомым узроўні “Прыгодамі электтронікаў” і іншымі савецкімі фільмамі, дзе “бьют часы на старой башне”. Адметнасць горада – стары завод непадалёк ад порта, на якім А.Таркоўскі часткова здымаў “Сталкера” (аб гэтым сведчыць памятная дошка на высачэзнай дымавой трубе). Вось і порт, паром да Хельсінкаў. Кошт вагаецца ад 20 да 30 еўра. Чым даражэй – тым хутчэй. Паромы на маршруце Талін-Хельсінкі – гэта без перабольшвання 9-павярховыя даміны, у якіх можна жыць, есці, піць, спаць, завісаць у інтэрнэце (wi-fi), ладзіць канцэрты, тусіць, бадзяцца па кавярнях і г.д. Да вашых паслугаў. Для аматараў свежага паветра адчынена верхняя палуба з кавярняй. У час адплыцця вецер моцны. Далей у мора – здзімае прадметы са сталоў. У сярэдзіне ён апракідвае драўляна-металічныя крэслы, без перабольшвання зрывае з вас адзенне і проста заганяе ўсіх аматараў свежага паветра назад у каюты, бо прадзімае да касцей, хоць і не халодны… Але вось і ветру сціхаць – Хельсінкі сустракаюць маленькімі маляўнічымі выспачкамі. Па высадачных хадах-пераходах не менш як праз 20 хвілін выходзіш на вуліцу. Фіны цягнуць на корках блокі таннага эстонскага піва і іншых напояў.to be continued |
|
|
| Вось я ўжо і не адзін |
[Sep. 16th, 2009|07:30 pm] |
|
завёў кацёнка анадысь. казалі, калі хочаш кайф ад жыцця пры мностве праблем, тады завядзі казу, каб папярэдняе падалося парадызам... вось штосьці падобнае і прыдбаў. прачынаецца ўночы і рана раніцай, лезе ў самыя недарэчныя моманты, просіць і патрабуе ежы і ласкі, пастаянна і безпардонна. амаль як дзеці... правільна кажуць, вучыцеся на котках! я да чаго: там яшчэ двое засталося такіх жа, маленькіх, малочных, нахабных мілашак. беларускамяўных:) калі хто адважыцца наступіць на горла сваёй Самасці - тэльце мне мтс 7040018 ці постам.. калі спакой даражэй - нават не спрабуйце!!! |
|
|
| letnia padarozzhy |
[Sep. 3rd, 2009|04:01 pm] |
nareszce nakremzau spravazda4y ab tym dze byu i szto ba4yu. u kaho xopic ciarplivasc - za hetym buduc jascze 2 4astki. Аўтаспынам па Польшчы з заездам на “U2” і ў Вільню.
Ірландцы - за “Салідарнасць” Раніца. Выезд на брэсцкую шашу. Неверагодна ўдалы спын да Варшавы. Ужо а 17-й шпацырую па “заходняй сталіцы.” Польшча заўжды пагружала мяне ў дэпрэсію. Калі бачыш польскія старыя гарады, мноства захаваных гістарычных помнікаў, узровень патрыятызму, іх імкненне дапамагчы, падказаць штосьці незнаёмцу, - пачынаеш разумець нашу беднасць на гэта ўсё. Дэпрэсія ад таго, што мы менавіта да гэтага і імкнемся: захаваць рэшткі старой архітэктуры, адстаяць самабытнасць, папулярызаваць нацыянальныя здабыткі ў грамадстве, хочам бачыць беларусаў крыху больш адкрытымі, дабразычлівымі адзін да аднога… У Польшчы гэтага ўсяго – з лішкам, у нас – крупіцы, якія трэба яшчэ абарананяць. Таксама ў дэпрэсію заганяе багацце грамадства на рэалізаваныя ініцыятывы. Здаецца, любы чалавек, які задумаў штосьці, - ці-то ў сферы бізнэсу, ці-то ў сферы культуры, грамадскай дзейнасці – мае магчымасць рэалізаваць сваю ідэю, мару. І грамадства квітнее гэтым усім, рэалізаванасць буяе. Паўсюль адчуваеш рухі, мноства супольнасцяў запрашаюць прыняць удзел і робяць сваю справу ад душы. Проста зайздросціш, узгадваючы нашую глухату. Адна з мэтаў падарожжа – канцэрт “U2” ў Хожаве (Катовіцы). Зноў бардзо ўдалы спын і я пад стадыёнам каля 14-й. Ужо ўдзень каля стадыёну тусуецца мноства чакаючых. Кідаецца ў вочы, што ўсе – розных узростаў, напрамкаў, стыляў. Аб’ядноўвае толькі прыхільнасць да гурта і таго, пра што яны спяваюць. У натоўпах чуеш самыя розныя мовы – з’ехаліся фэны з розных краінаў. У кавярнях каля стадыёна гучаць песні гурта. Увогуле, прыезд “U2”у Польшчу – знакавая падзея. Па-першае, палякі сапраўды любяць гэты гурт. І калі пераязджаеш беларуска-польскую мяжу, то адно з першых адрозненняў, што адразу заўважаецца, - па фм-станцыях нязвыкла часта гучыць Бона. А ірлнадцы таксама любяць Польшчу. Гэта самы ўсходні куток Еўропы, куды ўжо другі раз заітвае сусветна вядомая ірландская чацвёрка, ды і сам Бона прызнаваўся, што тут найбольш цёплая публіка. У варшаўскім штодзённіку “Metro” у дзень канцэрта навіна пра канцэрт – на першай паласе, а ўнутры - артыкул “Бона: музыка, палітык, святы.” Можа нават і занадта станоўчы артыкул аб асобе фронт-мэна і яго музычнай і дабрачыннай дзейнасці. Канцэрт пачынаецца а 19-й. Неверагодна як, але блукаючы ў самоце сярод натоўпу і шкадуючы аб тым, што нікога са знаёмых тут няма, сустракаю знаёмую з Менску, таксама фанатку “U2”. Хто мне патлумачыць, як такое адбываецца?.. Канешне, уразіла сцэна. Спачатку навыгляд непрыемная, нагадвае гіганцкую каракаціцу, ці павука. Але падчас канцэрту уражваешся яе магчымасцям і эфектам. Міжволі прыходзяць хрэстаматыйныя звесткі пра эфекты слонімскага тэатра Агінскага, што праславіўся на ўсю Еўропу. Вось і сцэнічныя эксперыменты “U2” называюць найбольш перадавымі ў свеце. Вялізарны экран кальцом размешчаны пад дышлам “каракаціцы”. Ды яшчэ і расцягваецца ўніз. Дрыжыкі па спіне, калі па ім паўзуць дапасаваныя да песень відэа-шэрагі з электранічным музычным фонам. Пра музыку і песні казаць не буду, бо гэта справа густу. Хаця, калі са сцэны кажуць, што вас чакае адно з самых відовішчных шоў на планеце – міжволі верыш у гэта. На разагрэве – “Snow patroz”. На аматара, шмат у чым падобна на “U2”. Хвілін сорак чакання – і вось яно, шоў. Паміж песнямі Бона выступае з прамовамі пра жанчыну-дэмакратычнага лідэра з Бірмы __________імя, ідзе рэклама грамадскай кампаніі ў яе падтрымку (яна знаходзіцца пад хатнім арыштам па волі тамтэйшых кіраўнікоў). Бона кажа пра мір, праблемы ў арабскім рэгіёне і Польшчу: “Еўропе патрэбна болей такіх нацый, як Польшча. Што аб’ядноўвае Польшчу з Ірландыяй? Вера? Вера ў будучае? Вера ў тое, што будучае будзе лепш чым мінулае, і не толькі для некалькіх, а для многіх.” Польскія фэны загадзя дамовіліся, каб белымі і чырвонымі майкамі і заплечнікамі зрабіць польскі сцяг на стадыёне. Гэтак яны зрабілі 5 год таму, і ўражаныя ірландцы паабяцалі прыехаць яшчэ раз, калі акцыя з майкамі паўторыцца, з мэтай зрабіць відэа-ролік. Магчыма для гэтага па-над стадыёнам увесь вечар кружлялі верталёты. Адну з песень Бона перафразаваў спецыяльна для палякаў: “Your know your name. Password. Enter now. Your know your name – Solidarity.” І тады робіцца ясным, адкуль у палякаў усё гэтае багацце, і разнастайнасць на падзеі, і на рэалізаванасць ініцыятываў: яны дабіліся гэтага праз “Салідарнасць”, доўгае ўпартае змаганне за лепшае жыццё, за прасвятленне ў грамадстве. Салідарнасць – гэта тое, што ім трэба было прыдбаць, чаму трэба было навучыцца, каб справіцца з тагачаснай праблемай. І яны далі рады, праз ўзаемадапамогу, узаемаадкрытасць яны зрабілі сваё грамадства, сваё жыццё такім, якое яно зараз ёсць. Ці ёсць гэты “пароль, імя” ў беларусаў? Што нам трэба прыдбаць, каб мы пайшлі ўгару, не ў марах, не ў літаратурных творах і выказваннях? А насамрэч? Каб самым усходнім кутком Еўропы, куды прыехала ірландская чацвёрка была не Польшча, а Беларусь? Услед за Ірынай Дубянецкай лічу, што гэта смеласць. Беларусам варта стаць смелымі, рашучымі, перастаць баяцца таго, хто памнажае зло ў грамадстве, перамагчы страх і перамагчы злыдня. Менавіта “Смеласць” я б дадаў да “Свабоды. Праўды. Справядлівасці” да слогану руху, што прэтэндуе на агульна нацыянальнае значэнне. Канцэрт пакідае найперш уражанне ад шоў, эфектаў. Мноства думак, пачуццяў. Думаеш, наколькі ўсё-такі пашчасціла ірландцам, што ў іх ёсць “U2”. Праславілі сваю краіну на ўвесь свет, неаднаразова былі лепшым гуртом у свеце ў самых розных намінацыях, конкурсах, прэміях… Стварылі цэлы свет сваімі песнямі, цэлы стыль і кірунак. Не забываюць свайго, заўжды падкрэсліваюць адкуль яны родам, некалькі першых канцэртаў турнэ абавязкова даюць у родным Дубліне… Вось бы беларусам такіх. Але “Песняры” відаць нам і былі дадзены дзеля гэтага.
“Польска А” і “Польска Б” Далей былі Катовіцы, Кракаў. У Кракаве патрапіў у госці ў старую камяніцу ў гістарычым цэнтры. Уражвае, наколькі раскошна жылі крокусы-гараджане. Але вось і першае, што спыняе бязмежнае захаплення польскім дабрабытам: дзяўчыну-сірату высяляюць з гэтай кватэры, бо з’явілся колішняя даваенная гаспадыня, прадставіла даваенныя дакументы на набыццё кватэры і выйграла суд. Справа ў тым, што пасля вайны кватэру сацыялістычная ўлада перадала рабочай сям’і. Дзяўчынка – гэта ўнучка першых пасляваенных гаспадароў. І вось, яна мусіць перабірацца ў звычайны спальны раён. Шчыра кажучы, абурыла сама сітуацыя. Тым болей новая (старая) гаспадыня ніколі ў доме і не жыла, а набыла яго, знаходзячыся нават за мяжой. Даволі спрэчнае права на вяртанне ўласнасці… А яшчэ проста абурыў абсалютна ідыёцкі (няхай даруюць кракаўскія сябрукі!) луг “Боня” недалёка ад цэнтру горада. Уявіце сабе: нават не парк, не лес. А проста гіганцкі газон з травой, абсалютна пусты. Дзеля правядзення масавых мерапрыемстваў, адноым з якіх была імша з Папам Янам Паўлам ІІ. Столмленыя насычаным днём ішлі ўздоўж яго не меней 20 хвілін. Я нечакана адкрыў у сабе доюрыя веды польскага брыдкаслоўя. Сяброўка з Кракава падзялілася кліпамі гурта ў стылі “дыска-пола”. Гэта штосьці накшталт нашай “Бяседы” ці “Свята”, беларускі фольк, з дыска-танцавальнымі аранжыроўкамі, але ўся Беласточчына адрываецца менавіта пад гэта, у тым ліку моладзь! Праўда, у астатняй Польшчы гэта лічыцца поўным “адстоем”, бо ёсць “Польска А” – ад Ўроцлава да Варшавы, і “Польска Б” – тое, што калісьці звалася Беларуссю… Усё, што паходзіць з “Польскі Б” мае там статус “калхознага”. Мне падалося, што менавіта колішнія беларускія карані, нежаданне іх губляць, і утвараюць такую непрыглядную на думку “палякаў-А”, але ў той жа час вельмі самабытную культуру Беластока і ваколіцаў. Зноў Варшава. Уражвае мноства турыстаў і раскаваная атмасфера ў Старым мясце. У горадзе – святкаванне нейкай гадавіны арміі краёвай ці-то варшаўскага паўстання. Ізноў уражвае узровень патрыятызму: на вуліцах – тэатралізаваныя прадстаўленні на гэту тэму, спяванне тагачасных вайсковых песень, якія падхопліваюць прыезджыя турысты палякі і самі варшавякі, мноства свечак-лампадак каля памятных знакаў у горадзе. Жывое ўшанаванне памяці сваіх герояў, без загаду зверху. … Але стоп! А Юзэф Пілсудскі з яго нацыянальнай дыктатурай 30-х гг.? Ці абралі палякі нацыянальны шлях свабодна? Узгадваючы такія моманты з гісторыі суседніх краінаў, міжволі пачынаеш суцяшаць сябе, што беларусы – хіба адзіная нацыя з рэгіёну, якая яшчэ мае шанец прыйсці да свайго, нацыянальнага, без дубінкі і загаду. Альбо не прыйсці. Але шляхам свабоднага выбару, які, зрэшты, робіць народ болей падобным на людскую супольнасць, чым нацыянальныя і моўныя адметнасці.
Сціплая Вільня і “драўляныя” культуры Наступны дзень – спын да Вільні. Сувалкі з іх спальнымі раёнамі і прускімі дамкамі, “завісон” на мяжы і нечаканае з’яўленне а 2-й ночы ў Вільні, начоўка ў вадзіцеля... Спадабалася, як літоўцы ўдала выкарыстоўваюць прастору кватэры ў старым доме, спалучаюць з сучасным дызайнам. Вільня суцешыла. Сапраўды, Польшча край багацця і раскошы ў параўнанні са сціплай Беларуссю і Літвой. Нашыя культуры – “драўляныя”. З-за ляснога багацця людзі тут спрадвеку будавалі з дрэва, у т.л. і замкі. З-за частых пажараў да нашых дзён засталося няшмат. У Польшчы ж і Заходняй Еўропе ёсць багатыя радовішчы камення. Адсюль і шыкоўныя палацы, багатыя гарадскія камяніцы, і брукаванка на кожнай вуліцы. А ў нас жа і тратуары колісь былі драўляныя… Гэтая драўлянасць, а магчыма і небагатасць на іншыя прыродныя рэсурсы, свармавала беларуска-літоўскую культуру простай, нераскошнай. І Вільня, у параўнанні з Кракавам і Варшавай, - яскравы прыклад гэтага. Сціплая, але густоўная, яна нашмат бліжэй была мне за польскія старыя гарады. Кажаце, “Ягайла з драмучых літвінскіх лясоў?...” Так, у гэтым наша самабытнасць, і няварта арыентавацца ва ўсім на суседні край, варта прыслухоўвацца да продкаў, якія казалі, што “да Кракава – паўсюль адзінакава.” Ну а да Кракава яшчэ дабамкацца трэба. А вось Вільня – іншая справа: “Рабі пільна – і тут будзе Вільна.” І ў той жа час Вільня, як і ўся Літва сёння сталі немамерна далёкімі, чужымі. Літоўцы фыркаюць з незадавальненнем у некамфортных беларускіх “ікарусах” “Вільня-Мінск” (з намёкам на нашую мужыкаватасць), дубліруюць надпісы для турыстаў на ангельскай і нямецкай (але ніяк не па-беларуску ці па-руску) і размаўляючы пра гісторыю Вільні выдзяляюць беларусам хіба толькі прывакзальную вулачку, на якой быццам раней сяліліся “гуды” (этнічная назва беларусаў на літоўскай мове). Але вернемся да Літвы. Мне пашчасціла пагутарць з праваслаўным літоўскім святаром, айцом Віталіюсам, якога многія ў царкоўным асяроддзі лічуць літоўскім нацыяналістам за яго нястомную працу па перакладу праваслаўнага богаслужэння і літаратуры. Што мяне здзівіла: упершыню сустрэў чалавека, які падтрымлівае дзяржаўную нацыянальную палітыку (у тым ліку ў дачыненні да рускіх і савецкай спадчыны) але не па абавязку, а ад душы, не маючы ніякай з таго выгоды, а хутчэй наадварот (здаралася, меў канфлікты са сваім царкоўным начальствам). Ну проста здаровая такая салідарнасць са сваёй дзяржаўнай уладай у нацыянальных пытаннях, прычым без крайнасці, без ідэалагізаванай аднабаковасці. Блукаючы бязмэтна віленскімі вулачкамі нечакана пачаў нытыкацца на знакі беларушчыны: памятныя шыльды ў гонар Ф. Скарыны, Рыгора Шырмы, Наталлі Арсенневай і інш. Усе на дзвюх мовах – беларускай і літоўскай. Мне здаецца варта дадаваць надпіс яшчэ як мінімум па-ангельску. Менавіта сёння, калі пра Беларусь, яе культуру і гісторыю, толькі пачынаюць даведвацца на Захадзе. На свае ўласныя вочы бачыў, як двое амерыканцаў разглядалі карціну “Бітва пад Воршай” у Варшаўскім музеі ангельскім подпісам “Battle between russian and Lithuanian troops.” (Бітва паміж рускімі і літоўцамі). Вядома, з якой Літвой яны асацыявалі “літоўскае войска.” Дзіўна, але мне падалося, што Вільня непрыветліва ставіцца да вулічных музыкаў. Так, звычайна можна пачуць панкаў на адрэзку ад ратушы да плошчы Гедыміна. Хтосьці залётны ожа граць непадалёк ад Вострай брамы. Але гэта зусім не тое. Не тое, што напрыклад, ёсць у Варшаве, Рызе, Таліне… Там сама атмасфера спрыяе табе выцягнуць інструмент з чахлу і пайграць для прахожых няважна на якой мове. Так там прынята. Нездарма нават у Рызе – помнік Брэменскім музыкам, падарунак уладаў Брэмена. Як і раней, Вільні не ўласціва ганзейская раскоша і натоўпы гандляроў-талстасумаў, да якіх праглі дабрацца асёл, сабака, кот і певень. *** Такія вось спын па Польшчы і Літве. Такія нашыя суседкі, адна бліжэй да другую. Адна прыціскала раней і дапагае сёння, другая была “вялікай радзімай” у мінулым, а сёння адмаўляе нават хоць штосьці агульнае. Калі беларус перастане глядзець на паляка знізу ўверх і называць яго панам? Калі ў Вільні з’віцца нарэшце бачная беларуская прысутнасць і тым адновіцца гістрычная справядлівасць? Як казаў стваральнік неўміручага Гервасія, “беларусаў ніколі не прымуць як паўнавартасн нацыю, пакуль самі беларусы не перастануць глядзець на сябе як на плебейскі народ.” Годнасць, якая заўжды побач са смеласцю. |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 1st, 2009|11:25 am] |
|
салют спынярам! еду па Прыбалтыцы 8-20 жн и шукаю уписки у Латвии-Эстонии-Финляндыи на гэты дни. а мо хто з нашых айчынных спынярау будзе бадзяцца у гэтыя дни тамака? давайця сустракацца!! |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 1st, 2009|11:01 am] |
|
а! а можа хто мае сяброу-знаёмых у гэтых хвайных краинах? шукаю месцы для начовак! |
|
|
| (no subject) |
[Aug. 1st, 2009|10:58 am] |
Салют меламанам! ци можа хто едзе на Ю-2 у Польшчу? ци вашыя знаёмцы? еду адзин, таму рады буду з кимсьци тамака сустрэцца! а увогуле, мо хто едзе у кирунку Варшавы 5га жн? таксама шукаю спадарожника на спынны шпацыр па Прыбалтыцы (Эстония-Латвия-Финляндыя). ну, такия вось планы на жнивень... |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 29th, 2009|03:00 pm] |
|
О, гэты шалёныя чэргі каля амбасадаў!! колькі гадзінаў-дзён на вас патрачана? бачыць усе гэтыя сваркі за месца, запабяганні перд супрацоўнікамі амбасады толькі дзеля таго каб паставаілі ВІЗУ!! віза - адзін з бажкоў нашага часу!! "Космополіт і патріот ждут шенгенской візы, а недопохмелівшійся народ всё смотріт телевізор" (Ю.Шаўчук). Цікава глядзець, як людзі з пачуццём высокай самапавагі раптам губляюць яе перад тварам амбасады. а супрацоўнікі амбасады на гэтым і граюць. іх проста правакуюць самі беларусы сваімі быдлячымі паводзінамі. я б сам напэўна пачаў пляваць на такіх людзей зверху, калі б мне так настойліва гэта давалі зрабіць самі людзі. БРЫДОТА АДНА!! але і амбасада - надзіва замкнёная ўстанова. хто-небудзь спрабаваў туды патэліць? здаровы чалавек стане неўротыкам! праз аўтаадказчыкі і электорнныя інфарматары патрапляеш да жывога супрацоўніка мнімум праз паўгадзіны!! а гэтыя вокны з зацемненым шклом, жалезныя твары супрацоўнікаў! дзверы без ручкі з боку вуліцы!!!!! за любую не так пастаўленую закарючку цябе могуць вздрючіць, і чалавечыя тлумачэнні іх не цікавяць. ідзі вон, падыйдзеш пазней. хочаш пісаць скаргу?? калі ласка - у Варшаву!! на вёску дядулі блін! адным словам адчуваеш сябе абсалютна бяспраўнай казуркай перад супрацоўнікам амбасады, абароненым бранінарваным шклом. Не хадзіце ў амбасады, хіба што пры пільнай патрэбе! уф... |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 29th, 2009|02:52 pm] |
Ну вось, вярнуўся з місіянерскага паходу па Нёмне. Лідскае брацтва - проста атас! хачу зноў з імі ў паход! Самае галоўнае з убачанага - напэўна прырода, ад якой перад вачыма плывуць радкі з Новай зямлі Коласа. нарэшце зразумеў, што такое архетып дуба, архетып бусла. А лугі ў кветках і Нёман - гэта трэба ПАМАЦАЦЬ! упершыню ў жыцці тануў! як разумееце, безпаспяхова:) дзякуй Дзімітрычу - аднаму з кіраўнікоў паходу. Першыя дні страшна хацелася назад у лес, упершыню адчуў, што гарадскі бетон і асфальт мне не прыемны. нават гатовы быў зноў быць пакусаным камарамі (а гэта было брутальна кожны вечар!). адным словам, любіце прыроду!:) |
|
|
| (no subject) |
[Jul. 5th, 2009|03:54 pm] |
|
Прывет! ўчора быў у Баранавічах, прэзентавалі праект "Песні філаматаў-філарэтаў" для баранавіцкай публікі. дарэчы, некаторыя з гэтых песень сапраўды могуць стаць студэнцкімі гімнамі, якіх у на на жаль няма у адрозенне ад студэнтаў універаў у іншых краінах... а яшчэ пабыалі каля каменя філарэтаў пад Тушанавічамі і парку ў маёнтку Верашчакаў, дзе захаваліся ліпы, пад якімі сядзеў Міцкевіч з Марыляй... адным словам, пагружаўся ў мінулае |
|
|
| verszy |
[Jul. 1st, 2009|09:21 pm] |
На сойм 1696 г.* Як першы з Агінскіх па-польску чагось праплявузгаў - Так першы каменьчык патрапіў у грудзь адраджэнцу. Як першым пажадлівым позіркам глянуў Храбтовіч На злата бажніц каталіцкіх, на замкі Варшавы - Так першыя здзекі кранулі таго маладзёна, Што к святу Купалля адзеў вышыванку-кашулю. Як фа́цэтам першым Сапега ў Крако́ве выглёндаў З манэрамі, там перанятымі ў зацных гасцёўнях - Так першай нязграбай дзяўчо між усіх выглядала, Што ў краме прамовіла: “мне калі ласка панчохі”. * у 1696 г. на варшаўскім сойме большасць шляхты, польскай і літвінскай, прагаласавала за вывядзенне беларускай мовы з афіцыйна-дзяржаўнага ўжытку, пасля чаго беларуская мова паступова пачынае набываць статус “мужыцкай”
Слухаючы радыё Хтосьці імчыцца з Менску да Рыму Кагосьці турбуе лонданскі дождж, А мне даспадобы старыя хаціны, Гародня, Палессе і гомельскі Сож |
|
|
| Мае Радзівілы |
[Jun. 3rd, 2009|10:51 pm] |
Я доўгі час цікаўлюся гісторыяй Беларусі. Вядома, кожны, хто цікавіцца гісторыяй Беларусі не можа не сустрэць у сваіх “вандроўках у мінулае” звестак аб Радзівілах – самых багатых магнатах Вялікага княства Літоўскага, а потым і ўсёй Рэчы Паспалітай. Іх называлі “некаранаванымі каралямі”, бо ў лепшыя часіны іх прыбытак быў большы за прыбытак каралеўскага двара ў Варшаве. Радзівілы маюць літоўскае паходжанне, і доўгі час іх лічылі нуварышамі: маўляў, разбагацелі хутка, а манераў не прыдбалі, у процівагу Сапегам, магнатам быццам бы высокай культуры. Так ці іначай, але добрая доля ўсіх найбольш цікавых аповядаў-баек па гісторыі Беларусі звязаная з імёнамі гэтай фаміліі: узгадайце Пане Каханку і яго катанні на мядзведзях па солі, смаргонскую мядзвежую акадэмію, драматычнае каханне Барбары Радзівіл... А найбольш папулярныя турыстычныя маршруты Беларусі ніяк не могуць абмінуць радзівілаўскіх маёнткаў: Міру і Нясвіжу. Адным словам, куды ні кінь вокам – паўсюль адно Радзівілы. Але ў галаве маёй гэта былі нейкія міфічныя вобразы, кніжныя персанажы і не болей. Якое ж было маё здзіўленне, калі я даведаўся, што ў наш час дзесьці далёка за мяжой яшчэ жывыя нашчадкі таго самага знакамітага роду. Больш за тое, даходзілі чуткі, што яны па-ранейшаму казачна багатыя, з’яўляюцца ледзь не сябрамі ангельскай каралевы, Біла Гейца і іншых сусветна вядомых персонаў. Магчыма, штосьці з гэтых звестак і з’яўляецца праўдай. Але так хацелася даставернага! Так марылася ўбачыць тых самых, зацных магнатаў, “некаранаваных” уладароў колішняга нашага Княства, хай сабе і сучасных. І вось, мара здзейснілася… Гэта сапраўды варта назваць сенсацыяй: дзесяць прадстаўнікоў магнацкага роду Радзівілаў наведалі Беларусь. Гэта быў сямейны візіт, прыватны. Адмыслова арганізатары прыезду не распаўсюджвалі інфармацыю шырока. Але як слану немагчыма схавацца ў краме з парцалянавым посудам, так Радзівілам немагчыма наведаць Беларусь цішком. Ужо перад прыездам арганізатары візіту з беларускага боку (супрацоўнікі і сябры польскай амбасады) вымушаны былі адмаўляць беларускім журналістам. Адзіная магчымая сустрэча, ды й то – паўзакрытага фармату – чакала ўсіх ў Нацыянальным Музее мастацтва ў аўторак, 24 мая. Сустрэча такой і атрымалася: нідзе рэкламы не было, але хто хацеў патрапіць – вольна прайшоў. Хоць гэта быў выходны ў музея, але спецыяльна для ганаровых гасцей яго адчынілі – каб паказаць калекцыі патрэтаў, што раней знаходзіліся ў тым самым Нясвіжскім палацы. А выглядала гэта вось так: купа людзей, каля 40 чалавек, палова якіх – з камерамі і мікрафонамі, прагульваеццца па залях музея і разглядае карціны. У цэнтры ўвагі – пані Альжбэта, апошняя жыхарка нясвіжаскага палацу, якой сёння 94 гады (яна жыла там з бацькам Альбрэхтам да 1939-га). Пані Альжбэта памятае ўсё дэталёва. Яна пільна ўглядаецца ў партрэты, узгадвае, у якой залі палаца які партрэт знаходзіўся, называе тых, хто на іх намаляваны, часам абмяркоўваючы гэта з астанімі Радзівіламі. За няпоўную гадзіну шпацыру па музеі, яна некалькі разоў давала зразумець супрацоўнікам музея, што гэта – маёмасць Радзівілаў, і што ёй даволі непрыемна бачыць некаторыя рэчы ў Музеі, а не на сваім месцы (напрыклад, абраз Маці Божай з Нясвіжскай капліцы). Пані Альжбэту яўна напружвалі бесперапынныя фота-бліскавіцы, таму яна нават адмовілася была ад ўрачыста-пастановачнага здымку з усімі Радзівіламі на фоне нясвіжскіх партрэтаў. Але, відаць, свецкасць перамагла: згадзілася. Шчыра кажучы, адрозніць саміх Радзівілаў у гэтай стракатай кампаніі са шляхетнымі манэрамі было цяжкавата: прысутныя беларусы надта старанна імкнуліся адпавядаць высокасвецкай атмасфэры. Але ў канферэнц-залі Музея адбылося адасабленне гасцей ад тых, хто іх прымаў. Тых, каго запрасілі піць каву за стол – Радзівілы. Тыя, хто не Радзівіл, размясціліся ў глядацкім сектары. Добра, што супрацоўніца Музея ўзяла на сябе ролю вядучай гэтай “недарэчнай” кава-паўзы з гледачамі і абвесціла імправізаваную канферэнцыю. Першае пытанне задала сама ж: кім працуюць сёння Радзівілы? Адказ быў наступны: найбольш значная з пасадаў, якую займае адзін з сённяшніх Радзівілаў – намеснік міністра фінансаў Польшчы. Хтосьці з іх працуе ў сферы чыгункі, хтосьці – лекарам.” У размове высветлілася, што большасць з іх пражывае ў Польшчы, трое – у Францыі. І увогуле, Радзівілы там былі не ўсе. У кампаніі прысутнічаў пан Адам з Чартарыйскіх і яго дзеці, юнакі Ксаверый і Аляксандр (апошні жыве ў Партугаліі). Пакуль беларускія пісьменнікі і навукоўцы, што займаюцца вывучэннем радзівілаўскай спадчыны, дарылі гасцям свае кнігі, мы прабіраліся да магнатаў-маладзёнаў, каб узяць інтэрвью. Нашай ахвярай стаў Антоній Радзівіл, які ўцёк з канферэнц-залі на вуліцу. Ён моцна адрозніваўся ад сваіх спадарожнікаў-маладзёнаў Чартарыйскіх: калі тыя былі ў строгіх касцюмах, з фрызурамі, то гэты яўна выглядаў як звычайны беларускі студэнт па дарозе ва ўнівер . - - Антоній, дзе ты жывеш зараз? - У Варшаве. - Чым ты займаешся: вучышся, працуеш? - - Я вучуся на культуролага, вывучаю культуру ўсходніх і азіяцкіх краінаў, мусульманскую цывілізацыю. - - Ці адчуваеш ты нейкую сувязь з беларускай зямлёй, чым яна для цябе з’яўляецца? - - Так! Я адчуваю сувязь. Гісторыя нашай сям’і звязана з гэтай зямлёй, гэта наша радзіма, тут нашыя замкі… - - Кім ты сябе адчуваеш у сэнсе нацыянальнасці? Сучасным палякам, літоўцам, ці можа беларусам? - - Я адчуваю сябе літвінам. - - У якім сэнсе? Літоўцам? Ці літвінам у тым, старадаўнім значэнні – жыхаром Вялікага княства Літоўскага? - - Так, менавіта ў гэтым значэнні, гэтаксама як і мае бацькі. - - Што табе кінулася ў вочы ў Беларусі, у беларусах? - - тут дабразычлівыя людзі, адкрытыя, як палякі. Ну, вядома, дзяўчаты прыгожыя… - - А яшчэ што скажаш пра Беларусь? - Ну, ясна, рэжым, дыктатура…але вы гэтага ж не зможаце надрукаваць, цэнзура… - Ты удзельнічаеш у дзейнасці розных студэнцкіх арганізацый? - Так, я часам дапамагаю розным грамадскім таварыствам, збольшага каталіцкім, арганізацыям накшталт “Чырвонага крыжу”, а таксама, бывае, тым, што звязаны з Беларуссю, якія дапмагаюць дэмакратызацыі ў Беларусі. - - Якую музыку ты любіш? - - Нейкай асаблівай музыкі, якую слухаю, няма. Тое, што і ўсе – Бітлз, Ролінг Стоўнз, класіка, Боб Марлі… Лепш спытайце ў пані Альжбэты, яна аматарка музыкі, джазу… - - Якія ў цябе сябры ў Варшаве? Ці яны таксама з арыстакратычных колаў, стардаўняга роду? - Не, канешне не! Я звычайн чалавек і ў мяне звычайныя сябры-палякі, і для іх няважна, хто я – артысактрат ці яшчэ хто… - Чым тым займаешся акрамя вучобы? - Так, я люблю вандраваць аўтаспынам. Асабліва мне спадабалася ў краінах Азіі і Усходу. Я быў у Пакістане, Іране. - Што табе запомнілася там? - Людзі. Яны вельмі адкрытыя, заўжды гатовыя дапамагчы. - Ці ёсць сярод усіх Радзівілаў хтосьці, чыя асоба, гістарычны вобраз цябе прываблівае найбольш? - -Так. Гэта Мікалай Крыштаф Сіротка, які падарожнічаў у Ерусалім, а потым склаў пуцяводнік па тых мясцінах. А таксама Мікалай Радзівіл І, а яшчэ Асцікас. - - Хто гэта? - Гэта самы першы Радзівіл паводле сямейнай легенды. - У Беларусі мы ведаем, што Радзівілы паходзяць ад Ліздзейкі, жраца Гедыміна… - Ён быў яшчэ да Ліздзейкі, увогуле, гэта напаўміфічны персанаж нашых сямейных гісторый… - Дарэчы, а як ты даведваўся пра сваіх продкаў? Штосьці чытаў? - Не, гэта мне распавядаў бацька! У нас усё гэта перадаецца як сямейныя гісторыі, з пакалення ў пакалення… - Чым яшчэ займаешся ў вольны час? - Працую. Зарабляю грошы на падарожжы. Камуністы адабралі ў нас нашую маёмасць, таму нам пыходзіцца працаваць як і ўсім (смяецца). - На якой працы? - Мыю вокны, прыбіральшчыкам, розныя працы… - А твае сваякі не супраць, што юнак з артыстакратычнай сям’і працуе на такіх працах? - Не, наадварот! Яны лічаць, калі я працую на такіх месцах, то я навучуся паважаць працоўных людзей і не буду ставіцца да іх з фанабэрыяй. - Ці маеш якія-небудзь жыццёвыя планы? - Не, ніякіх, жыву гэтым днём. - Што пажадаеш беларускай моладзі? - Змагацца за свабоду! Не здавацца! Не, ніякай зброі, але – культура, грамадская дзейнасць, у нас таксама ў Польшчы так пачыналася… - Дзякуй за інтэрв’ю, прыязджай у Беларусь павандраваць, тут класны аўтаспын! - Сур’ёзна? Чаму не! … і Антоній пабёг да мінівэна, дзе ўжо яго чакалі арыстакратычныя сваякі. Вось такі ён, малодшы Радзівіл, варшаўскі студэнт-аўтаспынер! |
|
|
| (no subject) |
[Feb. 4th, 2009|11:32 am] |
|
СалютУсім! падкажыце калі ласка як можна закінуць на ЖЖ мп3 файлы? хачу закінуць сюды свае песні! |
|
|
| (no subject) |
[Jan. 28th, 2009|11:53 am] |
Ух-ты! ужо выбралі!... ну з Парталам-Крэдо - гэта ўвогуле наглёж! а "Царкву" не атакавалі? Тані Грэйс - прывітанне! мяне ўжо некалькі знаёмых прасілі ўзяць кацяня, але я аднеківаўся, бо бацькі... А ў Варшаву сапраўды можна вельмі танна перакладнымі дабрацца. прыкладна за 55 тбр у адзін бок. бачылі заўжды непараўнальнае ні з чым Старэ Място Варшавы, былі на клубным канцэрце нейкага панк-электронна-інтэлектуальнага гурта з Эстоніі, пашопілі трохі, палову дні згубіў на пошукі польскага замка для дзвярэй ГЕРДА (і не знайшоў такі!), памёрзлі стопам на трасе Тэрэспаль-Варшава (гэта калі яшчэ ў той бок ехалі), гралі на вуліцы пад гітару (сабралі 6 злотых:), тусілі ўвесь час з выдатным правадніком - Пётрэкам. калі б не гэты знаўца карацейшых шляхоў, шмат чаго маглі б проста не паспець (як важна мець правадніка ў незнаёмым горадзе!)... цудам дабраліся да Менску (у апошнія хвіліны заскочылі ў цягнік, квіткі на які з'явіліся ў апошнія гадзіны) Уф! туры выхаднога дня! |
|
|
| Польска |
[Jan. 20th, 2009|01:13 pm] |
ці можа хто едзе на машыне ў бок Польшчы (Варшавы) у гэтую пятніцу (ці суботу з раніцы)? вельмі хацелася б сесці на хвост! ці Варшавы ў бок Менска хтось выпраўляецца ў нядзелю гэтую? тая ж мара... Еду на закупы з сяброўкай! |
|
|
| Некалькі ўспамінаў і думак са святкавання 90-годдзя БНР 25 сакавіка на вуліцах Мінска. |
[Mar. 26th, 2008|02:29 pm] |
Як і ўсе больш-менш абазнаныя гараджане-беларусы, 25-га сакавіка я рушыў на плошчу Якуба Коласа, на святочнае шэсце з нагоды 90-гадавіны БНР. Надвор’е было зусім непрыемным для падобнай акцыі – мокры снег і слота, і гэта яшчэ пасля цёплых вясновых дзён. Але неяк верылася ў магчымасць нармальнага святочнага шэсця. Усё-такі гэта была 90-я гадавіна БНР, з вельмі прадстаўнічым аргкамітэтам, ды і паслабленні рэжыма ўсялялі надзею на нармальны вечар. Першай перашкодай сталі агароджа міліцыі, якія не давалі прайсці на пл. Якуба Коласа. Заўважыў, што простым грамадзянам, ды і мне (шыфраваўся пад проста прахожага) тлумачылі ўсё вельмі закрыта: “Пакуль праход зачынены, пашукайце, калі ласка, іншага шляху”, “там транспрат усё адно не ходзіць, знайдзіце іншы варыянт” То бок вельмі тактоўна, ветліва, спакойна і расслаблена. І нічога пра тое, ЧАМУ праход зачынены. Жаданне ціха прыхаваць тое, што мусіць зараз адбыцца. Неяк дабраўся да пл. Перамогі (даходзілі смс-кі ад знаёмых, што варта ехаць туды). Некалькі купаў людзей са сцягамі, на розных баках скрыжавання вул.Казлова-пр.Незалежнасці. Здаецца, усё ціха, проста людзі са сцягамі, кветкамі... Але вось пабеглі... Чорныя, у шапачках, якія ланцугамі становяцца, счапляючы рукі. Ве-е-ельмі шмат. На нашу купку здаецца па колькасці было столькі ж гэтых “чорненькіх”. Адна дзяўчына кінула: “сабакі ланцужныя”, а мне чамусьці ў галаву прыходзіла параўнанне з павукамі. Ну вось, пачалі ціснуць. Нашыя – агрызацца, хто словам, а хто дзеяннем. Ну, “чорненькія” былі падрыхтаваны. У ход пайшлі ногі і скураных ботах, з раз’юшанымі крыкамі і мацюкамі. Робяць яны гэта так: крыху павісаюць на локцях сваіх “чорных” паплечнікаў і “мочаць” нагой зверху ўніз з усяго размаху. Увярнуцца лёгка, але брутальнасць метада прымушае проста адкрыць рот ад здзіўлення. Нашыя ж, вядома, не хацелі саступаць. “Чорненькія” пачалі “блакіраваць і рассекаць”, заціскаць у двары. Адным словам увес сюжэт песні “25, 26, 27” Н.Р.М. за пару хвілінаў. Раптоўна пад’ехалі аўтазакі, з’явіліся касманаўты. Гэта такія ў жалезных касках і жылетах пад формай. Часам сумняешся, што пад гэтымі шлемамі і бранёй – чалавек. Можа звяр’ё яко-небудзь двухногае, проста ходзіць як мы, прама? Можа арангутангі трэніраваныя? Па паводзінах – вельмі падобна. Яны забіраюць. “Чорненькія” робяць жывы калідор, а касманаўты забіраюць, цягнуць па зямлі, б’юць дубінкамі. І вось мне падумалася: гэтыя ж людзі (?) у буднія дні ходзяць паміж нас, ездзяць з намі ў тралейбусах. А на падобныя акцыі яны пераапранаюцца і б’юць нас, жорстка, без пачуцця. І іх ве-е-ельмі шмат. Падкажыце, як іх адрозніваць у тралейбусах, у будзённыя дні? А потым узялі ў “кальцо”. “Чорненькія” акружаюць купку людзей і тут два варыянта: альбо забяруць, альбо выціснуць у двор. Пакуль стаяў там адбыўся варты ўвагі выпадак. Адзін з “чорненькіх” раз’юшана зламаў маленькі б-ч-б сцяжок аднаму маладзёну. Той у адказ нешта грозна пралепетаў накшталт “Это обязательно надо было делать?!” (інтэлігенцкі такі). А “чорненькі” проста выйшаў з сябе: піхнуў нагой з крыкам “в карідор этава!!!!!!”. І падумалася: гэта ж баязлівец быў, не вытрымаў выгляду сцяжка каля сябе і некалькіх адэкватных словаў. Проста выйшаў з сябе. І гэты чалавек – у шэрагах адборнага падраздзялення, дзе мусяць быць сапраўдныя мужчыны. А ўнутры – размазня такая. Альбо іх перад акцыямі крыху замбіруюць, даюць нешта галюцынагеннае. Як вікінгі мухаморы елі і потым зусім па-вар’яцку біліся. Альбо ў іх проста нічога ўжо няма пад чарапной каробачкай. Пасля гэтага іншым словам як “дэбілы” я іх называць не магу. Вось так рухнула мая “хрысціянская спагада”... А яшчэ бачыў, як галасіла вар’ятка (я б яе сам забраў, ў вар’ятню. Нашто было яе здымаць і паказваць па Еўра-ньюз?). Карацей, нас выціснулі ў двор. Такое цікавае адчуванне: цябе выціснулі з цэнтральнай вуліцы ў двор, ціхі і замкнёны. І там рабі што хочаш, можаш дамоў адразу пайсці. Вось так і выціснулі ўсіх з цэнтра, з плошчы, з вялікай агульнай пляцоўкі, - ў двары, кватэры, куткі, кухні, ціхія і замкнёныя. Каб размаўлялі, але няголасна, святкавалі, але не на вачах ва ўсіх. Быццам мы – маргіналы, адкіды грамадства, альбо ў лепшым выпадку – субкультурка такая, тусовачка. Вось такое агульнанацыянальнае, усебеларускае свята атрымалася, з нагоды 90-й гадавіны БНР, беларускай незалежнасці, якой наш “бармалей” сёння і карыстаецца. На Перамозе яшчэ было некалькі патасовак, мітусня, бегатня, хаджэнні-блуканні невялікіх купак. Відавочна было адно – свята сапсавалі. Потым ірванулі на Акадэмію Навук (мабільная сувязь – цуда ў падобных акцыях!). Там – пару тысячаў нашых, са сцягамі, стаяць, спяваюць песні, шмат знаёмых і сяброў. Ну вядома ж, нязменны ўдзельнік падобных мерапрыемстваў – міліцэйскі мацюгальнік. Цікава, я нават ўжо забыў як ён па-чалавечы называецца. Здаеццца, рупар? Зноў “чорненькія”, зноў аўтазакі. Але тут не забіралі. Проста пужалі, ачаплялі, ціснулі, заганялі ў метро... На Бангалор не пайшлі – НЕ ХАЦЕЛАСЯ. Прыніжае. Потым разыйшліся ўсе па кавярнях, кватэрах, святкавалі... У навінах на раніцу ўзгадалі і еўрапейцы, і рускія. Дзякуй ім. А ў мяне ўсё спакою няма: “дэбіламі” стаў людзей называць і ўсё мацюкаюся на іх у думках. Не хочацца ж быць такім злым. Але іначай пакуль не магу. Раман Абрамчук |
|
|
| прыйшло па рассылцы |
[Aug. 9th, 2006|03:43 pm] |
Коллеги! Помогите найти пропавшего беларуского журналиста! Антон Тарас (фото в аттаче), возможно выехал из Беларуси в Киев. Последний раз его видели 3 недели назад. Любую информацию о нем за последние 3 недели присылайте на dp@znayu.org.ua +380504443345 Прошу переслать это сообщение дальше. Спасибо! Дмитрий Потехин
фотка - http://community.livejournal.com/minsk_by/2060212.html |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 14th, 2006|04:32 pm] |
хачу ў Польшчу ў ліпені аўтаспынам... можа хто мае якісь сяброў, добрых знаёмых у якісь польскіх гарадах, каб спыніцца на ноч? |
|
|
| (no subject) |
[Jun. 14th, 2006|04:25 pm] |
зусім не ўмуею весці ЖЖ, таму буду посціць вершы...
"На Беларусі Бог жыве"
"На Беларусі Бог жыве", - Так кажа мой просты народ. Тую праўду сцвярджае раса ў траве І адвечны зор карагод. Тую праўду сцвярджае Упартасць хваль, І продкаў запавет, І мовы залатая сталь, І нашых дум сусвет. Тую праўду сцвярджае Ўсё зноў і зноў Ўсім лёсам, - Няхай спакваля, - У хмарах дубоў, У вясёлках агнёў Купальская наша зямля. І няхай давядзе мне Іншая кроў, Што брашу, Як сабачы сын, - А няма нідзе Вярнейшых сяброў І прыгажэйшых жанчын. Гэта край раскрытых душ і дзвярэй, Гэты край - Твой дом і сабор... Ў нас дваццаць з лішнім тысяч рэк, Адзінаццаць тысяч азёр. Нам ёсць што піць, З падмосткаў ліць, Чым палі свае акрапіць, А як давядзе, то ёсць нам дзе І ворага ўтапіць. І тая памяць жыве не ў царкве, А ў кожнай жыве галаве: "На Беларусі Бог жыве..." - І хай сабе жыве. А калі Ён шле на нас кару і гнеў, - Ну што ж, - мы з Ім свае: Ў вяршыні самых гонкіх дрэў Маланка з неба б'е. У вяршыні маленькіх і ніцых дрэў Маланка ніколі не б'е. І пра тое кожны пяе салавей Росным кветкам у роднай траве: "На Беларусі Бог жыве", - І няхай давеку жыве. |
|
|
| для Тані_Грэйс |
[Jun. 3rd, 2006|12:52 am] |
Мова
Праваслаўны або каталіцкі, Ці які там твой будзе парог, - Яе разам з матчынай цыцкаю Даў табе ў твае вусны бог. Пі. І ведай: гіне ў пракляццях І з дзярма павек не ўстае Той, хто выплюнуў цыцку маці Або злосна ўкусіў яе. І на іншых вяршынях суровых (Вера! Роўнасць! Свабода! Край!) Ты струменьчык матчынай мовы, Быццам маці, не забывай. Ты забыў? Ну што ж, на дасвецці Ты без сонца будзеш канаць... Шмат прыўкрасных грудзей на свеце, Ды не ўспоіць цябе ні адна... Сярод іншых святынь неаджыўшых Даў яе нам на кожны парог, Твар да нас, - усялякіх, - схіліўшы З невымернаю літасцю бог. Уладзімер Караткевіч |
|
|
| navigation |
| [ |
viewing |
| |
most recent entries |
] |
| [ |
go |
| |
earlier |
] |
| |
|
|