?

Log in

No account? Create an account
накрэмзалася - valacuha [entries|archive|friends|userinfo]
valacuha

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

накрэмзалася [Mar. 1st, 2011|03:51 pm]
valacuha
Людзі са шклянымі вачыма: занатоўкі аднаго афтальмолага.

1. Лып-лып
Гэта быў толькі адзін невялікі эпізод з усёй маёй “назіральніцкай” эпапеі – некалькіх дзён назірання на адным з выбарчых участкаў.
... Камісія ўжо выявіла свой намер граць не па правілах. Раніцай аднаго з незалежных назіральнікаў ілжыва абвінавацілі ў тым, што ён быццам перашкаджаў камісіі і будзе выдалены пры наступным хоць якім малым парушэнні. А месцы, на якія пасадзілі назіральнікаў – з іх відаць было ўсё што заўгодна, ды толькі не сталы выдачы бюлетэняў – самі казалі за сябе: чорта лысага мы вам пакажам, а не празрыстыя выбары...
У гэтым школьным фае я задубеў. Вырашыў сагрэцца гарбатай у школьнай сталоўцы. Стаю ў чарзе. Перада мной – адзін з “залежных” назіральнікаў, з нейкай сацыяльна-спартовай партыі (ужо сама назва натхняе на роздум пра гэтыя новаствораныя арганізацыі), які набывае шклянку гарэлкі з бутэрбродам. Распачынаю дыялог:
- У-у-у!..Задубеў!..
Вочы чалавека – два прыветлівых шарыка, трымаюць ветлівую дыстанцыю, адказваюць:
- ну надо ж грецца! Вот, 200 грам с морозика – отлично!
Мяне “прабівае” на размову па паняццях. Тым больш, што ён – сведка названых вышэй ілжэдзеяў. Утрапёна ўсоджваю свой позірк у яго вочы і кідаю яму свой “крык душы”:
- Калі сэрцы ў людзей змерзлі, ужо нічога не дапаможа.
Вочы застаюцца такімі ж шклянымі ветлівападобнымі шарыкамі, як быццам не зразумеўшы:
- Да нет, 200 грам с морозика - отлично!
Сцяна застаецца сцяной, мой “знаёмец” аплочвае свае 200 “отличных” грамаў, і адыходзіць за столік...
А за шклом, яно насамрэч, ні халодна, ні горача, ні балюча, ні... усё пофіг.

2. Пустата
Гэта былі дні датэрміновага галасавання. “Ничто не предвещало беды”. Члены камісіі частавалі мяне і маю напарніцу кавай з печывам (я і мая напарніца былі адзіныя “незалежныя” на ўчастку). Паступова знаёміліся з членамі камісіі, з астатнімі “залежнымі” назіральнікамі... Ну што сказаць пра іх, нашых “калегаў”? Звычайныя мужчынкі і жанчынкі, самы просты народзец беларускі, з яго комплексамі, сціпласцю, стрыманасцю, акуратнасцю, нерашучасцю... Узнікла спадзяванне, што ўсё не так і блага. Але адзін момант, нягледзячы на сваю дробязнасць, чамусьці напружваў. Гэта размовы. Дзень пачынаўся з:
- Ну і мароз!
- Не кажыце!
- А што заўтра?
- А вось перадавалі столькі ўдзень, вечарам – столькі...
- Ух-ты!
- А завіруха-а-а!...
- М-да...
Потым ізноў кава-гарбата, некалькі асцярожных пытанняў накшталт “а вы дзе?”, “чым займаецеся?” і г.д. І затым па-новай:
- Але ж падмарозіла сёння!
- Так, страшна халодна!
- Я ў трох кофтах!
- І я!!
- Маро-о-оз!!
- Так, падмарожвае!..
Адчуваўся недахоп тэмаў, дэфіцыт інтарэсаў. Людзі хапаліся за кожную дробязь, каб толькі стварыць ілюзію зносінаў, прыязных і цікавых. Прычым гэта былі не толькі размовы з намі, “незалежнымі” – тады гэты недахоп можна было б патлумачыць натуральнай скрытнасцю ў зносінах з “варожымі агентамі”, нежаданнем шмат казаць пра сябе, сваю працу г.д. Гэта былі размовы паміж членамі камісіі, якія, відавочна ведалі адзін аднога здавён-даўна. Каронным быў дыялог старшыні і аднаго з членаў камісіі. Пасля размовы пра надвор’е на сёння, на заўтра, пасля заўтра, і на наступны тыдзень яны счапіліся зноў:
- А памятаеш рэферэндум 96-га?
- Угу!
- Во снег ішоў!
- Не кажы!
- М-да...
- Ішоў дык ішоў!...
- Во было!...
Але пальму пяршынства тут відавочна мела настаўніца рускай мовы, назіральніца ад той арганізацыі, якая пастаянна і беспардонна навязваецца менчукам у метро і аўтобусах са сваімі віншаваннямі “Белай Русі”. Яна магла абмяркоўваць надвор’е гадзінамі, напэўна суткамі. Відаць, ёй дапамагаў “прафесійны багаж”. Адным словам, пасля некалькіх такіх дзён (а дзяжурылі мы на ўчастку з 10 да 19), прыйшлося браць з сабой томік Дастаеўскага, каб размаўляць з ім, бо пустата забівала.

працяг будзе...
linkReply

Comments:
[User Picture]From: burbalka
2011-03-07 08:06 am (UTC)
у нас была дэпутатка палаты прадстаўнікоў,якая размаўляла не сціхаючы. але нам удалося яе разгаварыць на розныя тэмы, у т.л. даведаліся, што яна чытае белпартызан, а дочка ў яе замужам у амерыцы. прафесіі ў нашай "залежная" была асаблівая - гінеколаг. мы і на гэтыя тэмы з ёй пагаварылі - пра медыцыну, аборты, г.д. але пад канец асабліва самога дня выбараў, я думала, што звар'яцею ад ейнага голасу і інтанацый.
(Reply) (Thread)
[User Picture]From: szkaliar
2011-03-15 06:14 am (UTC)
адзін з "нашых" (хлопец з бнф, з'явіўся ў апошні дзень на ўчастку) таксама пайшоў гэтым шляхам, трындзеў з гэнай настаўніцай гадзінамі. літаральна пра ўсё. я б так не змог. звар'яцеў бы
(Reply) (Parent) (Thread)