?

Log in

No account? Create an account
valacuha [entries|archive|friends|userinfo]
valacuha

[ userinfo | livejournal userinfo ]
[ archive | journal archive ]

Польскі Ензык [Feb. 7th, 2011|01:10 pm]
valacuha
Сябры, таварышы! ці ёсць у каго-небудзь падручнік па польскай? у ідэале - киклевич. коженова. польский язык. практический курс. але буду ўдзячны і за іншыя варыянты. абы граматыка была. прашу на некалькі месяцаў пазычыць
link5 comments|post comment

Накрэмзалася на Калядах... [Jan. 13th, 2011|07:45 pm]
valacuha
Новы грот. Містэрыя на Каляды.

Чую голас вагона метро:
- Рукі за спіну!!! Лічу да трох!!!
- Усім сядзець! У падлогу глядзець!
Пастановай дзяржаўнай нумар шэсцьсот адзін
Святкаваць сёння мусіць кожны грамадзянін!

Ляскае зброі метал.
Рупар ізноў забрахаў:
- Вас бессардэчна віншуе ўсіх
І рада падлізваць вам слых
Мета-канструкцыя Белая Гусь!
А таксама Мядзведзік, Маргулік і містэр Хасэ-Андалузь.
Гэта нашы сябры-бабры
З кантынентаў і розных краін.
Мы не адны, мы не адны!
Усім – віншаваць! Дзень чарговых у нас нарадзін.

***
Вагон напужаны, прыбіты, загнаны.
Употай шукае пасажыр адзін
Праём у вагоне заблакаваным,
Хоча збегчы з такіх весялін.
Другі юрліва спытаў у вядоўцы:
- Куды можна стаць,
Каб у вашай структуры заняць
Для працы пачэснае месца пад цёпленькім сонцам?
Грозна-паблажліва рыкаюць з рупару рыкі,
Даюць прысутным адказ ананімна-бязлікі:
- Кожны з вас мусіць звярнуцца у наш Камітэт,
Атрымаць навагодніх інструкцый праблемны пакет.
У ім – усё неабходнае
Для працы ў будоўлі народнае:
Маска, імя і парадкавы нумар.
Адставіць гумар!
Усе задаволены будуць, бо ўсё было распрацавана
Для кожнага з нашых ячэек-суграмадзянаў.
Кожны мусіць забыць асабістыя раны.
Кожнаму - быць у гуморы,
Быць неабходна ўсім, у тым ліку хворым.

***
Вагон метро ўсіх адпусціў.
Усе пабеглі да ўласных хацін.
І толькі купка з усіх у вагоне загнаных
Выйшла, не выбегла, стала на выхадзе станам:
- Гэта нашы вагоны. І наша таксама метро.
Яго не здамо. Адзін за аднога, усе – за адно.

...Вагон метро, адзіны расфарбаваны,
Усіх як раней на пероне чакаў
На свята сваіх нарадзін.
Мусіў прыйсці не адзін
Пабожны грамадзянін.
Але кожны з людзей для паездкі - іншы вагон абраў.
Адзіны Расфарбаваны самотна ў тупік чыкілгаў.
Хіба толькі там ды сям
Сядзелі: пан Лох Растаптаны,
Пан Дуб Разламаны
І Слізень, з турэцкіх славян.
У добры шлях! У добры шлях!
Няхай жа ім шчасціць у тупіках!

***
Сканчаецца цыкл святочных гадзін.
Прывідна лунае ўжо Масленкі блін.
Спакойна віецца над хатай дымок.
Усё будзе ок, сябры, будзе ўсё ок.
linkpost comment

рэакцыя на падзеі [Dec. 26th, 2010|03:46 pm]
valacuha
Зараз - галоўны фронт
Ну што, сябры, вось і вяртаюцца ліхія 30-я ... Людзей бяруць уночы, з прыватных кватэраў, без суда і следства выносяць абвінавачванні. Хто наступны? Суцяшаеш сябе: ну ты ж не з актывістаў, ты і ведаеш няшмат... Але гэта як хвораму на пнеўманію – даваць таблеткі ад кашлю. Бо калі зараз гэтую навалу не спыніць, яны дабяруцца паўсюль – кіно, літаратура, музычныя імпрэзы... ды ўжо і дагэтага на вечарны надта часта завітвалі аматары мастацтва ў спартовых касцюмах з чугуннымі лбамі. Таму на тое, што “мяне абміне” спадзявацца не выпадае.
У мінулы раз яны цярпелі Плошчу паўтары тыдні, але як шакалы хадзілі наўкол і грызлі ўсіх, каго можна ў цёмных кутах, падалей ад журналістаў. І хай сабе потым усіх заграблі. Сама з’ява скалынула сітуацыю. Пра Беларусь загаварылі ў Еўропе. А колькі блізкіх, сваякоў, сяброў, сяброў сяброў, знаёмых пачула непадробную гісторыю пра тое, як улада здзекуецца са сваіх жа суграмадзянаў, як ёй прыслужваюць усе, хто прадаў сумленне за пэўную суму, гонар – за нейкі ганарар. І на гэтым грамадскім веданні вырастае новая сіла, мужнасць, імкненне да свабоды.
Зараз – самы адказны фронт змагання. Зараз ідзе тая самая Плошча, што і ў 2006, але ў іншых вымярэннях, прасторах. Іхнія метады – тыя ж. І ад нас патрабуецца тое ж – мужнасць і салідарнасць. За кожнага чалавечка, за кожную спраўку варта змагацца ў гэтыя дні. Кожны на сваім месцы можа знайсці магчымасць падтрымаць святло і праўду: распавесці пра тое, што насамрэч адбывалася на Плошчы 19-га, запярэчыць, калі побач будуць хлусіць і нагаворваць на кагось з удзельнікаў, падпісаць калектыўны ліст падтрымкі, або самому напісаць ліст, зварот, скаргу, заяву, аднесці перадачу зняволеным... Спосабаў – мноства, варта шукаць. Як пазмагаемся, так і будзем жыць. Або адкоцімся ў драмучыя 30-я, або не дамо цемры запанаваць.
Зараз яны толькі і чакаюць, каб людзі разбегліся па хатках, прыватных справах і дрыжалі ціхенька кожны ў сваім куце. І гэтага ні ў якім разе зараз нельга рабіць.
Хто казаў пра заганны індывідуалізм беларусаў, калі трое паміж сабой не могуць дамовіцца? Вось, зараз усе ўмовы, каб пераадолець гэтую загану, каб вучыцца быць салідарнымі проста дзеля выжывання. Адзін за ўсіх і ўсе – за аднога.
Хто казаў пра баязлівасць беларусаў, пра ціхі, рахманы характар? Вось, зараз час, каб гэта адужваць. Што зробім, тое і будзем мець: або драмучыя 30-я, або абаронім свой край ад цемры.

Пра перамогу
Калі я назіраў за выбарамі, як людзі кідалі бюлетэні ў скрыні, я бачыў у іх вачах надзею, веру ў тое, што яны паўплываюць на сітуацыю. Я не магу казаць за каго яны аддавалі галасы (нажаль, ніхто гэтага ўжо не скажа – у гэтым і ёсць жудасць маны), але я радаваўся, што народ актывізаваўся, грамадства хоча ўдзельнічаць у прыняцці грамадскіх рашэнняў. І калі я ўбачыў, як камісія распачынае чарговы цыркавы паказ, мне было крыўдна за людзей, якія галасавалі, за іх давер. Я ўявіў, што гэта і мае бацькі, мае дзядзькі і цёткі, няглупыя людзі, ішлі на выбары з падазрэннем, але і з нейкім даверам: “а можа! Хоць неяк!”. І іх жа суайчыннікі, іх жа суграмадзяне зрабілі ўсё, каб ніхто не даведаўся, што насамрэч ляжала ў скрынях (тыповае парушэнне беларускіх выбараў – адсутнасць для назіральнікаў рэальнай магчымасці бачыць падлік галасоў). І хто ведае, што атрымалі за гэтае шоў члены камісіі, назіральнікі ад “Белай Русі” і г.д.?
Ужо тады, назіраючы, я падумаў, што перамога, насамрэч, засталася ў нашых сэрцах (прашу зараз абстрагавацца ад ідэалагічных плакатаў). Гэтыя скрыні, як і нашыя сэрцы – адзіныя сведкі праўдзівых вынікаў. Пра іх ніхто не даведаецца. Яны засталіся ў нашых сэрцах. У іх можна толькі верыць, як і ў перамогу. Да лепшых часоў.
linkpost comment

Папросім Мітрапаліта Філарэта аб салідарнасці [Dec. 23rd, 2010|06:02 pm]
valacuha
Сябры! Усім праваслаўным прапаную накрэмзаць ліст да Мітр. Філарэта з просьбай падтрымаць зняволеных, і паўплываць на беларускія ўлады сваім аўтарытэтным словам. Вось ПРЫКЛАДНЫ тэкст ліста. УВАГА! запоўніце прабелы! а некаторыя абзацы можна і развіць. Майце на ўвазе, што на ліст папяровай поштай вам павінны адказаць (прынамсі, так у свецкіх установах)


Глыбокапаважаны Ўладыка, Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Філарэт!
Піша Вам __________________, прыхаджанін ____________________. Хачу звярнуць Вашую ўвагу на падзеі апошніх дзён і папрасіць Вас, як адказнага пастыра нашай царквы, не заставацца ў баку ад сур’ёзных праблемаў, якія перажывае зараз нашае грамадства.
Найперш звяртаю Вашую ўвагу на несумленнасць і жорсткасць беларускіх уладаў у дачыненні да акцый пратэсту, якія адбыліся 19-21 снежня. Відавочна, што ў гэтых мерапрыемствах удзельнічала вялізная колькасць прадстаўнікоў спецслужбаў, а разгон дэманстрантаў ажыццяўляўся з дапамогай грубай сілы.
Таксама я хачу выказаць пачуццё глыбокай нязгоды з дзеяннямі беларускіх уладаў у дачыненні да палітычных апанентаў і шматлікіх недзяржаўных арганізацый. Іх пераследаванне ў гэтыя дні, на мой погляд, сведчыць пра жорсткае і беззаконнае падаўленне дзяржаўнай уладай усялякага іншадумства.
Я хачу выказаць словы нязгоды з беззаконнем, якое здзяйсняюць беларускія ўлады ў дачыненні да тых, хто быў зняволены 19-20 снежня і зараз знаходзіцца ў турмах: судовыя паседжанні праводзяцца з сур’ёзнымі парушэннямі, утрыманне зняволеных у турмах не адпавядае закону, а прысуды выносяцца ілжывыя.
Хачу звярнуць Вашую ўвагу на тое, што падзеі, якія адбываюцца ў апошнія дні, ужо даўно не ўкладаюцца ў рамкі канфрантацыі паміж рознымі палітычнымі сіламі. Тое, што мы назіраем, на маю думку, з’яўляецца барацьбой праўды з беззаконнем, мужнасці - з грубай сілай, сумлення - з нахабнай маной, урэшце рэшт, Божага святла - з сатанінскай цемрай.
З гэтай прычыны вялікі смутак у мяне выклікала афіцыйнае віншаванне Аляксандра Лукашэнкі Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам. Я разумею няпростыя адносіны іерархіі нашай царквы з беларускімі ўладамі, але, нягледзячы на гэта, прашу Вас у гэтыя дні адкрыта стаць на бок праўды Хрыстовай. Ведаючы Ваш аўтарытэт у асяроддзі тых, хто сёння адказны за арышты і правядзенне судоў, прашу Вас зрабіць усё магчымае, каб дзеянні гэтых людзей адпавядалі найперш закону ўнутранага сумлення, праўдзе Божай.
Каб запаведзь любові і спагады да чалавека не была занядбана ўшчэнт, таксама прашу Вас аб хадайніцтве перад беларускімі ўладамі за ўсіх зняволеных, аб словах хрысціянскай падтрымкі ў іх адрас незалежна ад іх палітычных перакананняў. А ўлічваючы, што сярод зняволеных - вялікае мноства веруючых, прашу Вас арганізаваць святарскую місію для гэтых людзей, каб у гэтыя постныя дні ніхто з іх не застаўся без душпастырскай падтрымкі.
Спадзяюся на Вашую мудрасць, сумленнасць і рашучасць.
З павагай, ___________________________

Правящий архиерей
Высокопреосвященный Филарет, Митрополит Минский и Слуцкий, Патриарший Экзарх всея Беларуси
Почтовый адрес: 220004, Беларусь, Минск, ул. Освобождения, 10
Международный телефонный код Минска + 375 (017)
Телефон дежурного: 203 46 01
E-mail: press-service@church.by
orthobel@gin.by
link3 comments|post comment

выбар-дурыбары [Dec. 17th, 2010|10:23 pm]
valacuha
ну вось і насталі дні... назіраю.
наконт адносінаў з камісіяй - дзіўныя адчуванні. з аднаго боку - ставяцца дабразычліва: гарбата, жарты і г.д. з іншага -адчуваецца, як кожны напружана стараецца не патрапіць на табуяваныя тэмы... вось так і п'ем гарбатку быццам разам, быццам жартуем, быццам весела... а насамарэч вечар нядзелі расставіць усё на свае месцы.
link1 comment|post comment

СУСТРЭЧА [Dec. 5th, 2010|10:23 pm]
valacuha
Дзень прайшоў не дарэмна. Сустрэліся ў бібліятэцы. Бярдзяеў, Эліядэ, Меляцінскі. На колькі хвілінаў забёг Хасэ Артэга. Нядрэнна пагаманілі. Бярдзяеў усё пра космас ды свабоду, космас ды свабоду. У прынцыпе, кранала. Асабліва, калі пачаў узгадваць таго бедалагу, Фрыдрыха, што нядаўна звар’яцеў... Казаў, што мы ўсе адказныя за тое, што здарылася з Ф., бо ён адзін за ўсіх атрымаў, бо ўсе толькі языком часалі, кожны пра сваю шкурку дбаў, а ён адважыўся – узяў ды сказаў, што думае... не, ну ясна, што памыляўся, ніхто ж не кажа... Няблага казаў гэны Бярдзяеў. А яшчэ дзярзіў (мы так яму і сказалі – дзярзіш!): маўляў, што святыя айцы ў свой час недапрацавалі антрапалогію (глянь ты!), што з-за гэтага ўсе гуманісты павылазілі са сваім зямным шчасцем. Бо каб святыя айцы адразу хоць штось казалі пра творчасць, а не гнулі толькі ў бок “даруй, дура я грэшная”, то гуманісты б нават не павылазілі. І цяпер, маўляў, наш час, толькі мы можам штось змяніць. Во як. Няма чаго і супраць сказаць. Добра мовіў, апантана, нават на гарбату сваю забыўся, прыйшлося буфетчыцу зноў кіпня прасіць.
Хасэ забёг літаральна на дзесяць хвілінак, кінуў штось накшталт “паўсюль дыктуюць масы!”, сербануў гарбаткі і - відалі толькі спіну. А ўвогуле, таксама няглупыя рэчы казаў: маўляў, народ зараз ахірэў: тыя, хто ні халеры не ўмеюць, ні халеры не працуюць, нікуды не імкнуцца, пачынаюць быкаваць, грузяць наконт таго, што класна, а што не, што трэба слухаць, а што – адстой. Самі слухаюць усякую хрэнь, і нават не парацца. Што ж, можа быць, можа быць... мае рацыю... Ён дарэчы, (каму трэба): яшчэ па сучасным мастацтве няблага шарыць.
Шмат казаў Меляцінскі. Прагружаў наконт архетыпаў і архаічных герояў. Не, ну вядома, цікава... але зашмат. Ведае да халеры, жангліруе прыкладамі ледзь не дзесятка розных народаў. Наязджаў на Юнга, маўляў той галаву ўсім задурыў. Я ўставіў свае пяць капеек, сказаў, што зараз гэту юнгаўскую кашу яшчэ доўга будуць расхлёбваць. Бо дагэтуль няясна: гэта нейкія архетыпы праз нас рэалізаваліся, ці-то проста ўсіх нас можна неяк класіфікаваць... карацей, хірамантыя, дальбог! Бяда, што ў мяне на ім дысер увесь, грэх маладосці! Мірча ціхенька сядзеў са сваёй колай і зефірам. Потым раптам уключыўся. Ну вы яго ведаеце: “свяшчэннае прыцягвае... свяшчэннае адштурхоўвае... ежа – гэта рытуал, сэкс – гэта рытуал...” і г.д. Зноў вярэдзіў прыкладна тое ж. Маўляў, раней людзі не проста ялі ды пілі і яшчэ там усялякае, а гэтым яны выходзілі ў вечнасць. Ну вось так. Бралі ды выходзілі. Маўляў, нават час кудысь улятучваўся. Я спытаў: як гэта так? Куды ўлятучваўся? Ён кажа, што раней і не было гэнага часу. Што гэта потым стала. А спачатку ялі і пілі без часу. Адным словам ён прастачок такі, наіўны. Але ўсё адно чапляе. Мо і не зусім лухту вярэдзіў. Мы ж самі ўсё-такі, у гэным барчыку ў нацыяналцы - ялі, ды пілі, а часу быццам і не было...
Разбегліся хто куды хутчэй хуткага: Бярдзяеў – дапісваць штось у контру пралетарыям (дарэчы, ён зараз збольшага сядзіць у аддзеле старадрукаў, кажа, неяк лепей сябе там пачувае), Меляцінскі паляцеў да сваіх сяброў – Одзіна і Тора (нейкія сябры з Нарвегіі ў госці прыехалі), Эліядэ – пабёг за квіткамі на нейкі новы жудзік пра вампіраў, сказаў, што так трымае сувязь з радзімай... Дамовіліся перазваніцца праз месяцок – папіць піва ў “Друкары”. Фёдар Міхалыч, дарэчы, таксама ўжо мо’ прычыкілгае, а то сядзеў бязвылазна дома, страчыў нейкі раманік, бо прайграўся анадысь моцна... Ну а я дзіка стаміўся ад гутаркі. Хоць і прыемныя хлопцы, шалёнцы такія, кожны па-свойму, але ўсяго ў меру. Пайшоў дарабляць спіс літаратуры, каб паспець да канца тыдня здаць на кафедру.
linkpost comment

Караткевіч [Nov. 26th, 2010|10:08 am]
valacuha
Салют-салют! усіх - са святам! сёння раніцай такую навіну па белдзяржрадыё загрузілі! хоць крхыу і пафаснавата... дарэчы, вось мне здаецца пафасу трэ паменей на імпрэзах Караткевіча, бо відаць па ўсім, што ён сябе ўсур'ёз не ўспрымаў... а ўвогуле, ДН вельмі паважанага чалавека можна святкаваць і дома з тортам і сябрамі:) ура! усім нястомным Гервасіям - перамогаў!
linkpost comment

Грошы на запіс [Nov. 12th, 2010|01:50 pm]
valacuha
Сябры і знаёмцы! зараз я раблю якасны запіс сваіх новых песень. дыск гатовы на 50%. але не хапае грошай дарабіць. буду ўдзячны, калі хто зможа падтрымаць. ад мяне - дыск у падарунак.
link3 comments|post comment

памажыця з дысерам-2 [Nov. 12th, 2010|01:47 pm]
valacuha
пытанне такое: ці хто небудзь у больш-менш аўтарытэтных крыніцах пісаў пра прынцыповае адрозненне САВЕЦКАЙ бел-фольк эстэтыкі ад фольк-эстэтыкі сучасных моладзевых субкультураў? сайт KRYUJI не прапанаваць!
linkpost comment

памажыця з дысярам [Nov. 11th, 2010|01:38 pm]
valacuha
прывітанне разумнікам!:) мо хто падкажа, дзе хто пісаў, казаў пра прынцыповую адрознасць бел фольк эстэтыкі і сучаснага падыходу да фольку ў маладзёвых субкультурах у Беларусі?
linkpost comment

navigation
[ viewing | 10 entries back ]
[ go | earlier/later ]